Янка Купала — паэт нацыянальнага маштабу. І, як кожны класік, ён, з аднаго боку, добра вядомы чытачам са школы, а з другога — застаецца малазнаёмым для многіх беларусаў і асацыюецца са школьнай праграмай. Гэтая кніга — выдатная нагода перачытаць паэзію Купалы і зноў адкрыць яе для сябе. У зборнік увайшлі знакавыя вершы і паэмы Янкі Купалы розных перыядаў жыцця.